Здымай сядло,
Гасі сьвятло.
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег,
Ці проста час
Зьмяняе сьвет,
Зьмяняе нас.
Растуць дамы
Пасьля дажджу.
Будуем мы
Сваю мяжу.
Будуем мы
Магутны мур,
Каб там схаваць
Сваю душу.
Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя.
Гасі сьвятло.
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег,
Ці проста час
Зьмяняе сьвет,
Зьмяняе нас.
Растуць дамы
Пасьля дажджу.
Будуем мы
Сваю мяжу.
Будуем мы
Магутны мур,
Каб там схаваць
Сваю душу.
Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя.
"Лёгкия, лёгкия" N.R.M